Як “мірны” візіт Пуціна ў Будапешт пагражае бяспецы ўсяго ЕС і NATO — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Пуцін ляціць у Будапешт на сустрэчу і перамовы з Трампам. Ну, прынамсі, пра гэта было заяўлена, а прэм’ер-міністр Венгрыі Орбан, якога лічаць сябрам як Пуцін, так і Трамп, ужо актыўна рыхтуе перамоўную пляцоўку. А вось дамовіцца на правядзенне “Мінск-3” у галоўнага міратворца нашага рэгіёну Лукашэнкі неяк не атрымалася. Нягледзячы на прапанаваную ім прэзідэнту ЗША Дональу Трампу напярэдадні званка з Вашынгтона ў Маскву “вялікую здзелку”. Відаць, здзелка не такая ўжо і вялікая, каб дзеля яе ляцець з ЗША ў Мінск… Дый, калі глядзець на працягласць заключанага дзякуючы Трампу міра паміж Ізраілем і ХАМАС, веры ў сілу міратворчага аўтарытэту амерыканскага прэзідэнта нешта не шмат.

Што ў пытанні “Якім чынам Пуцін паляціць у Будапешт?” насамрэч самае галоўнае і якія пагрозы дазвол на пралёт можа ў будучым стварыць Еўропе? Чаго чакаць ад сустрэчы Трампа з Пуціным у Будапешце і ці будзе ён адстойваць інтарэсы Лукашэнкі перад ЕС? Ці варта разлічваць не тое што на трывалы мір з Расіяй, але хаця б на доўгатэрміновае спыненне агню, калі глядзець на сітуацыю ў Газе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.