Сіноптыкі: Уначы ў пятніцу ў Беларусі месцамі чакаецца да 18 марозу
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 9-14 градусаў ніжэй за нуль. Большы мароз будзе толькі пры праясненнях.
У дзённыя гадзіны — 5-11 градусаў марозу, а на Брэстчыне — да 1 цяпла.
Што да ападкаў, дык калі ўначы іх практычна не будзе, дык раніцай і ўдзень мокры снег праназуецца ў Брэсцкай вобласці.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду.