Сіноптыкі: Уначы ў пятніцу па поўначы Беларусі чакаюцца моцныя дажджы

У начныя і ранішнія гадзіны ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі магчымыя навальніцы. Раніцай у асобных раёнах згусціцца туман.



Вецер чакаецца пераменных напрамкаў 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 15-18 метраў.



Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 15 да 21 цяпла, на Гомельшчыне паветра прагрэецца да 23 градусаў, паведамляе БЕЛТА.
 

Фота — bymedia.net