Сіноптыкі: У сераду дажджы чакаюцца на ўсходзе Беларусі
Вецер паўночны 6-11 метраў за секунду, уначы месцамі па Гомельшчыне — з парывамі да 15-18 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — ад 13 да 18 цяпла, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да 20 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Першы тыдзень верасня будзе дажджлівым і халодным. Сярэдняя тэмпература днём на працягу тыдня будзе вагацца ад 12 да 20 градусаў цяпла. Не абыдзецца без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы пройдуць у сталіцы да серады. Аднак, як сведчаць сіноптыкі, канец тыдня парадуе сонечным надвор'ем, адзначае Першы тэлеканал.
Фота — bymedia.net