Сіноптыкі: у панядзелак месцамі будзе да -26

Будзе пераважна без ападкаў, толькі на Брэстчыне магчымы невялікі снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні ўмеркаваны, па паўднёвым захадзе парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў марозу, па паўночна-ўсходняй палове — мінус 20-24 градусы, месцамі — да 26 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе 11-16 градусаў марозу, па Брэстчыне цягам сутак — ад 8 да 13 градусаў ніжэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.