Сіноптыкі: у панядзелак крыху пацяплее
У бліжэйшыя суткі, 3 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, без істотных ападкаў.
На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвым умеркаваным.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 7-12 градусаў, ва ўсходніх раёнах — ад 13 да 16 са знакам мінус. У дзённыя гадзіны чакаецца ад мінус 2 па захадзе да 10 марозу па ўсходзе краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.