Сіноптыкі: у панядзелак будзе снег, завіруха, галалёдзіца
У бліжэйшыя суткі, 13 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Часам прагназуецца снег, завіруха, на дарогах — галалёдзіца.
Вецер будзе паўночна-заходнім, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі — моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па поўдні і да мінус 8 па поўначы. Удзень будзе ад 0 да -5, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.