Сіноптыкі: у панядзелак будзе дождж, мокры снег, да +5

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У многіх раёнах прагназуецца туман. Месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, пры праясненнях — да 4-6 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.