У нядзелю ў Беларусі чакаюцца снег і завіруха

Прагназуецца снег, мокры снег. У дзённыя гадзіны — моцны снег, які пройдзе на поўначы Беларусі. Месцамі — завіруха.



Вецер будзе паўднёва-заходні, 6-11 метраў за секунду з парывамі да 20 метраў.



Тэмпература паветра на працягу нядзелі складзе ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла.



На выхадных пачнецца зіма: мокры снег і завіруха. Ад панядзелка чакаецца ўзмацненне маразоў да -10 градусаў
 

Фота — bymedia.net