Сіноптыкі: У нядзелю ў Беларусі чакаецца да 22 градусаў, невялікія дажджы
Кароткачасовыя ападкі прагназуюцца па ўсходняй частцы тэрыторыі нашай краіны.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер будзе паўночны памяркоўны.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад 14 да 20 цяпла, на Брэстчыне паветра прагрэецца да 22 градусаў, паведамляе БЕЛТА.
У пачатку наступнага тыдня надвор'е ў Беларусі палепшыцца, дажджоў стане менш.
Фота — bymedia.net