Сіноптыкі: у нядзелю будзе сонечна, без ападкаў і вельмі марозна
У бліжэйшыя суткі, 26 студзеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць.
Тэмпература паветра па паўднёвым усходзе краіны ўначы і раніцай 26 студзеня панізіцца да мінус 25-28 градусаў. Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па Брэсцкай вобласці пройдзе кароткачасовы снег. У асобных раёнах краіны будзе шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе ўсходнім умеркаваным.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 18-24 градусы, па паўднёвым усходзе ад 25 па 28 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе 9-15 градусаў са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.