Сіноптыкі: у нядзелю будзе да -23

Удзень па крайніх паўднёва-заходніх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні, удзень у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях парывісты.



Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў марозу, пры праясненнях — мінус 20-23 градусы, па паўднёвым захадзе — ад 6 да 11 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе 9-15 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе 3-8 градусаў ніжэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.