Надвор'е: сёння да +29, але воблачна і з дажджамі

У чацвер, 11 ліпеня, у Беларусі будзе цёпла: ад +22 на захадзе да +29 на паўднёвым усходзе. Тэмпература паветра ўначы — 11-17 градусаў вышэй за нуль.

Неба будзе воблачнае, аднак уначы абыйдзецца пераважна без ападкаў. Днём месцамі, а па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. А ў прагнозе па асобных раёнах — навальніцы.

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду, паведамляе БелТА.

Фота: ria.ru.