Сіноптыкі: У Беларусі чакаецца да 29 градусаў марозу
Такое пахаладанне месцамі адбудзецца ў бліжэйшыя выхадныя дні.
Холад прынясе антыцыклон, сфармаваны ў арктычным паветры. Праўда, істотных ападкаў не прагназуецца.
Тэмпература паветра ў нашай краіне цяпер на 5-10 градусаў ніжэй за кліматычную норму. Уначы чакаецца 14-21 градус ніжэй за нуль, месцамі — да 25 марозу, удзень — 10-17 градусаў са знакам "мінус". А ў выхадныя дні пахаладае. У начныя гадзіны месцамі будзе 24-29 марозу, у дзённыя — не ніжэй за 17 градусаў марозу.
Фота — БЕЛТА