Сіноптыкі: У аўторак чакаецца 22-28 цяпла, дажджы
Ападкі прагназуюцца ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі нашай краіны.
У асобных раёнах магчымыя навальніцы. У дзённыя гадзіны па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі пройдуць моцныя дажджы.
Вецер будзе паўднёвы 3-8 метраў за секунду, удзень пры навальніцах — з парывамі 15-18 метраў за секунду.
У начныя гадзіны чакаецца 9-15 градусаў вышэй за нуль, удзень — 22-28 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net