Сіноптыкі: у аўторак будзе дождж, мокры снег і туман

Уначы месцамі, удзень у многіх раёнах краіны пройдзе дождж, магчымы мокры снег. Месцамі будзе туман. Чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, уначы — слабы да ўмеркаванага, удзень — умеркаваны.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.