Сіноптыкі распавялі, якое надвор'е чакае беларусаў да канца тыдня
Яны абяцаюць, што яно будзе камфортным. Пасля спякоты ў нашу краіну вярнулася "нармальнае лета".
Як паведамляе газета "Рэспубліка", сёння ўдзень праз тэрыторыю нашай краіны з Балтыйскага мора будзе перамяшчацца атмасферны фронт. Толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя летнія дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ў разгар дня ад +22 на поўначы да +28 на поўдні краіны.
У сераду і чацвер таксама месцамі чакаюцца дажджы і навальніцы. Тэрмометры пакажуць ўначы ў сераду ад 8 да 14 цяпла, у чацвер ад +11 да +17, удзень ад +21 да +26, у чацвер па паўднёвым усходзе Гомельшчыны ад +27 да +29.
У пятніцу і суботу па тэрыторыі краіны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход будзе павольна праходзіць больш актыўны атмасферны фронт са Скандынаўскай паўвыспы. Амаль усюды прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах ад +12 да +19, днём ад +18 да +24, ва ўсходніх раёнах крыху цяплей.
У нядзелю дажджоў стане менш, вецер чакаецца слабы. Тэрмометры пакажуць у начныя гадзіны ад +10 да +17, у дзённыя — ад +20 да +27. Гэта значыць ўсталюецца надвор'е, цалкам камфортнае для адпачынку, кажуць сіноптыкі.
Фота — bymedia.net