Сіноптыкі паведамілі, праз колькі дзён у Беларусі пойдзе мокры снег
У бліжэйшыя выхадныя дні ў нашай краіне пахаладае.
Халодныя антыцыклоны са Скандынавіі стануць прычынай пахаладання ў Беларусі. Пра гэта паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова.
У выхадныя дні пахаладае. У суботу ў начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла (на ўсходзе — да 5 марозу), у дзённыя гадзіны — ад мінус 1 да 5 градусаў вышэй за нуль (месцамі па Брэстчыне — да 7 цяпла).
У нядзелю, 16 лістапада, уначы будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў (на ўсходзе — да 7 марозу), удзень — ад мінус 2 на Віцебшчыне да 5 цяпла ў Брэсцкай вобласці. У асобных раёнах чакаецца невялікі дождж і мокры снег.
На наступным тыдні ападкаў стане больш. У панядзелак, 17 лістапада, па Брэстчыне, а 18-19 лістапада — на большай частцы тэрыторыі нашай краіны прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Фота — bymedia.net