Сіноптыкі: 7 жніўня чакаецца да 33 цяпла, без ападкаў
Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы і слабы.
У Беларусі без істотных ападкаў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, на Брэстчыне — да 19 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад 26 градусаў на Віцебшчыне да 33 цяпла на паўднёвым-захадзе краіны, інфармуе БЕЛТА.
На працягу тыдня ў нашай краіне чакаецца гарачае надвор'е і без ападкаў. А вось у выхадныя дні прагназуецца пахаладанне.
Фота — bymedia.net