Сіноптыкі: 18 ліпеня да +27

У асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы. Вецер паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-15. Удзень прагназуецца ад 20 градусаў цяпла па поўначы да +27 па паўднёвым захадзе краіны, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.