Сіноптыкі: 16 ліпеня — хмарна, з кароткачасовымі дажджамі
Ліпеньская спёка спадае, і “Гідраметэацэнтр” паніжае ўзровень небяспекі з аранжавага на жоўты.
Надвор’е 16 ліпеня будзе вагацца ў абодва бакі. Сонца будзе з’яўляцца між аблокамі так жа рэдка, як дробныя дожджыкі — пераходзіць у навальніцы.
Зрэшты, і дожджыкі, і навальніцы прагназуюцца толькі “у асобных раёнах”. З большага, у краіне будзе суха.
Вецер 16 ліпеня чакаецца паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду. Пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы — ад 9 да 15 градусаў цяпла, удзень — +20..+25.