Што беларус паказаў памежнікам, каб не трапіць у самаізаляцыю

У дачыненні жыхара Брэста распачалі крымінальную справу за выкарыстанне падробленага камандзіровачнага пасведчання пры перасячэнні мяжы. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, здарэнне адбылося яшчэ ў лістападзе. 37-гадовы мужчына вяртаўся з Польшчы праз аўтадарожны пункт пропуску Брэст. Каб пазбегнуць абавязковай пасля вяртання з-за мяжы праз наземныя пераходы 10-дзённай самаізаляцыі, ён паказаў ім дакумент. Памежнікі вызначылі, што камандзіровачнае пасведчанне несапраўднае.
У выніку жыхар Брэста прызнаўся, што ўзор пасведчання знайшоў у інтэрнэце, раздрукаваў і папрасіў сябра паставіць на яго пячатку фірмы. Цяпер яму пагражае да 2 гадоў абмежавання волі.
А 1 снежня падробленыя камандзіровачныя пасведчанні беларускім памежнікам паказалі дзве жыхаркі Брэста. У іх з сабой былі фальшывыя пячаткі расійскіх і польскіх арганізацый. Крымінальную справу яшчэ не распачыналі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.