“Штадлер Мінск” афіцыйна прадставіў найноўшыя трамваі (фота)

“Штадлер Мінск” афіцыйна прадставіў найноўшыя трамваі (фота)

“Штадлер Мінск” афіцыйна прадставіў найноўшыя трамваі — “Мяцеліца”. Першая партыя будзе адпраўленая ў Санкт-Пецярбург, вагоны будуць абслугоўваць новую трамвайную лінію. У Расіі гэтыя трамваі атрымалі брэнд “Чыжык”. У першай партыі 6 трамваяў з 23-х, якія замовілі расіяне.

У “Мяцеліцы” дзве кабіны, даўжыня вагона складае 33,45 метра, у яго змяшчаецца да 376 чалавек (месцаў для сядзення 66). У ім сучасны дызайн, сістэмы кандыцыянавання, відэаназірання і інфармавання. Як адзначае тэлеканал “Беларусь 1”, у перспектыве інавацыйны электратранспарт можа з’явіцца і на вуліцах беларускай сталіцы.