Школьнікаў са Шчучына звазілі на экскурсію ў гродзенскую турму
Школьнікі каля турмы / dzyannica.by
У гродзенскую турму на экскурсію прывезлі школьнікаў са Шчучынскага раёна, піша раённае выданне "Дзянніца".
Іх адвялі ў турэмны двор і следчы ізалятар, дзе цяпер знаходзяцца некалькі непаўналетніх.
Па словах начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх Шчучынскага РАУС Дзмітрыя Пружачнікава, гэта было зроблена для "абароны іх правоў і законных інтарэсаў", а таксама для прафілактыкі безнагляднасці, правапарушэнняў і наркаманіі.