Школьнік паведаміў пра падрыхтоўку "бамбардзіроўкі" БелАЭС
Астравецкая АЭС / Euroradio
У прыёмную Беларускай АЭС паступіла тэлефанаванне пра падрыхтоўку "бамбардзіроўкі" станцыі. Міліцыя высветліла, што тэлефанаваў 9-гадовы хлопчык з Бабруйска. Якія наступствы меў "жарт" для яго сям'і, невядома.
Як паведамляе астравецкая міліцыя, здарэнне адбылося ў перыяд з 23 верасня да 6 кастрычніка. Якраз у гэты час на АЭС прыязджаў гендырэктар МАГАТЭ. А ўначы 17 верасня ў Беларусь з Расіі прывезлі свежае ядзернае паліва для рэактараў.