ШІ "зліў" нумары тэлефонаў Дональда Трампа малодшага і аўстралійскага прэм'ера

Тэлефон, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com
На амерыканскім сайце апублікавалі асабістыя нумары тэлефонаў прэм'ер-міністра Аўстраліі Энтані Албанезэ і Дональда Трампа-малодшага, піша ВВС. Сцвярджаецца, што сайт выкарыстоўваюць рэкрутэры і гандлёвыя прадстаўнікі для пошуку спецыялістаў і кліентаў.
Сайт збірае агульнадаступную інфармацыю, а таксама выкарыстоўвае ШІ для збору даных з сацыяльных сетак, парталаў па працаўладкаванні і з іншых рэсурсаў. Кліенты могуць бясплатна выкарыстоўваць базу з абмежаванага ліку тэлефонаў або падпісацца на платную версію сайта.
Журналісты ВВС патэлефанавалі па нумарах, якія былі пазначаны ў якасці кантактных дадзеных прэзідэнтаў ЗША. Да Барака Абамы не датэлефанаваліся, а замест Біла Клінтана трубку падняў збянтэжаны мужчына. Але нумары Трампа-малодшага і аўстралійскага прэм'ера аказаліся рэальнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.