ШІ-асістэнт пачаў працаваць у бальніцы хуткай дапамогі ў Гродне
Тэхналогіі на службе чалавека / pixabay.com
У лекараў прыёмнага аддзялення гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне з’явіўся ШІ-асістэнт. Нейрасетка ў прыёмным пакоі праводзіць папярэдняе апытанне пацыента, якое ўключае 35 пытанняў.
Затым сабраная інфармацыя перадаецца лекара, што дазваляе больш часу прысвячаць першаснаму агляду пацыента.
Раней Еўрарадыё распавядала пра ўнікальны прадукт — AI-доктар, дадатак Doctorina. Яго ўжо можна спампаваць для Android і iPhone.
Doctorina — гэта не проста “прыкручаная” да чат-бота база ведаў. Медыцынскай часткай праекта кіруе вядомы лекар Станіслаў Салавей.