"Шахцёр" згуляе з "ПСВ Эйндховен", "Дынама" — з "Насьёналам"
Лёсаванне плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы прайшло ў пятніцу, 8 жніўня, у Ньёне.
Салігорскі "Шахцёр" атрымаў у сапернікі вядомы клуб з Галандыі — "ПСВ Эйндховен". Першы матч беларусы правядуць у гасцях.
Мінскае "Дынама" сустрэнецца з партугальскім "Насьёналам". Першая гульня адбудзецца ў Беларусі.
Матчы пройдуць 21 і 28 жніўня.
Вынікі лёсавання плэй-оф Лігі Еўропы:
Сараева (Боснія і Герцагавіна) — Барусія Менхенгладбах (Нямеччына)
Астана (Казахстан) — Вільярэал (Іспанія)
Зволле (Галандыя) — Спарта (Прага, Чэхія)
Астэрас (Грэцыя) — Макабі (Тэль-Авіў, Ізраіль)
Днепр (Днепрапятроўск, Украіна) — Хайдук (Спліт, Харватыя)
Карабах (Азербайджан) — Твентэ (Галандыя)
ХІК (Фінляндыя) — Рапід (Вена, Аўстрыя)
Зімбру (Малдова) — ПАОК (Грэцыя)
Амонія (Кіпр) — Дынама (Масква, Расія)
Ліён (Францыя) — Астра (Румынія)
Нефтчы (Азербайджан) — Партызан (Белград, Сербія)
Эльфсборг (Швецыя) — Ріў Аве (Партугалія)
Карабюкспор (Турцыя) — Сэнт-Эцьен (Францыя)
Панацінаікас (Грэцыя) — Мідцюланд (Данія)
Грасхоперс (Швейцарыя) — Бруге (Бельгія)
Рыека (Харватыя) — Шэрыф (Малдова)
Апалон (Кіпр) — Лакаматыў (Масква, Расія)
Янг Бойз (Швейцарыя) — Дэбрэцэн (Венгрия)
Спартак (Трнава, Славакія) — Цюрых (Швейцарыя)
АЕЛ (Кіпр) — Тотэнхэм (Англія)
Дынама (Мінск, Беларусь) — Насьёнал (Партугалія)
Петралул (Румынія) — Дынама (Заграб, Харватыя)
Трабзонспор (Турцыя) — Растоў (Расія)
Спліт (Харватыя) — Тарына (Італія)
Актобе (Казахстан) — Легія (Польшча)
Лакерен (Бельгія) — Хал (Англія)
Рух (Польшча) — Металіст (Украіна)
ПСВ (Галандыя) — Шахцёр (Салігорск, Беларусь)
Сцьярнан (Ісландыя) — Інтэр (Італія)
Фейенорд (Галандыя) — Зара (Украіна)
Рэал Сасьедад (Іспанія) — Краснадар (Расія).
