Шахцёр Юрый Корзун расказаў, як рыхтаваў сваю акцыю ў шахце

Шахцёр Юрый Корзун расказаў, як рыхтаваў сваю акцыю ў шахце

Шахцёр Юрый Корзун плануе далучыцца да страйку на "Беларуськаліі". Пра гэта ён распавёў журналістам Радыё "Свабода". 

Як паведамлялася раней, зранку 10 верасня 42-гадовы Корзун прыкуў сябе кайданкамі да абсталявання ў шахце на глыбіні 305 метраў. Ён заявіў, што будзе заставацца ў шахце, пакуль не выканаюць яго патрабаванні: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі; пакаранне сілавікоў за збіццё, катаванні і выкраданне мірных грамадзян; спыненне запалохвання і звальнення працоўных, вызваленне затрыманых прадстаўнікоў страйкаму.

Акцыю гарняка гвалтоўна перарвалі горнаратавальнікі, якія даставілі яго на паверхню. 

"Я машыніст камбайна. Пасля заканчэння змены проста не падняўся на паверхню. Каб неяк сябе ўтрымаць і не дазволіць вывесці, загадзя замовіў у інтэрнэт-краме міліцэйскія кайданкі — мне іх прыслалі, аказаліся дастаткова моцныя. Там быў трохметровы ланцуг, і я сябе такім чынам прычапіў да абсталявання", — кажа шахцёр.

Спярша яго ўгаворвалі адмовіцца ад сваёй акцыі, потым прыйшлі работнікі з бензарэзам. Корзуну заявілі. што што яму небяспечна заставацца аднаму ў далёкім забоі. "Дастаткова груба, усім натоўпам адсунулі далей ад абсталявання і перарэзалі ланцуг. Фізыічны супраціў быў бессэнсоўны", — распавядае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.