СБУ паказала абломкі расійскай балістычнай ракеты "Арэшнік"
Абломкі ракеты "Арэшнік" / AP / Evgeniy Maloletka
СБУ паказала абломкі міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Арэшнік", якой расіяне ўдарылі па Дняпры 21 лістапада. Гэтыя фрагменты яшчэ дэталёва не вывучаліся, прызначаны шэраг экспертыз.
Паведамленні пра расійскую атаку міжкантынентальнай балістычнай ракетай з'явіліся зранку ў чацвер. Украінскі бок паведамляў, што яна запушчаная па прамысловым прадпрыемстве ў Дняпры з тэрыторыі Астраханскай вобласці РФ. Украінскія вайскоўцы сцвярджалі, што істотных наступстваў у выніку ракетнага ўдару не было.
Абломкі ракеты "Арэшнік" / AP / Evgeniy Maloletka
Абломкі ракеты "Арэшнік" / AP / Evgeniy Maloletka