Самая вялікая стаўка на чэмпіянат Беларусі ў букмекераў — 45 млн рублёў

Самая вялікая стаўка на чэмпіянат Беларусі ў букмекераў — 45 млн рублёў

Самая вялікая стаўка на футбольны чэмпіянат Беларусі склала 45 мільёнаў яшчэ не дэнамінаваных рублёў (крыху менш за 2300 долараў). Такую лічбу ў інтэрв'ю сайту by.tribuna.com назваў намеснік дырэктара букмекерскай канторы "Макслайн" Арцём Лявонаў

Па яго словах, вялікіх ставак на беларускі чэмпіянат гульцы не робяць. Дарэчы, стаўка ў 45 мільёнаў для гульца апынулася выйгрышнай.

Назваў Лявонаў і самы вялікі выйгрыш, які даводзілася выплочваць іх канторы: "Каля 200 мільёнаў да дэнамінацыі, але гэта толькі аднаразовая выплата, гулец пасля яшчэ некалькі разоў выводзіў буйныя сумы. Шчасліўчык".