Самалёты “Белавія” будуць лятаць з Мінска ў Маскву сем разоў на суткі

З 24 жніўня “Белавія” будзе ажыццяўляць палёты па маршруце Мінск — Масква (Дамадзедава) — Мінск сем разоў на дзень, паведамілі БелаПАН у авіякампаніі. Ужо на пачатку гэтага года колькасць рэйсаў павялічылася да шасці на дзень. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць рост пасажырапатоку на гэтым маршруце.

Рэйсы па сем разоў на дзень забяспечаць максімальна камфортны час для пералёту паміж сталіцамі для бізнэс-пасажыраў. Таксама ўвядзенне новай частаты паспрыяе развіццю трансферных перавозак праз Нацыяльны аэрапорт Мінск.

Паляцець у Маскву можна будзе ў дзённы час на самалётах Boeing 737-500 у двукласавай кампаноўцы. Апроч таго, “Белавія” прапануе спецыяльны тарыф — абанемент “Скайпас Белавія” на некалькі пералётаў для пасажыраў, якія рэгулярна падарожнічаюць на лініі Мінск — Масква.

Фота: tio.by