Самалёт з часткай расійскай дэлегацыі не змог прызямліцца ў Сочы

Самалёт з часткай расійскай дэлегацыі не змог прызямліцца ў Сочы

Самалёт з часткай расійскай дэлегацыі не змог прызямліцца ў Сочы. Прычынай з'яўляюцца складаныя ўмовы надвор'я. Як вядома, у Сочы са спазненнем пачаліся перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яны так і не дачакаліся з'яўлення некалькіх расійскіх міністраў і журналістаў прэзідэнцкага пула.

Тэлеграм-канал Пул Першага піша пра "манёўры расійскай дэлегацыі ў небе над Сочы". Самалёт вымушаны быў паляцець на аэрадром у Мінеральных Водах, дзе паспяхова прызямліўся.

Самалёт з часткай расійскай дэлегацыі не змог прызямліцца ў Сочы

Як паведамляла Еўрарадыё, з-за снежнага бурану з моцным бакавым ветрам згаданы самалёт з расійскай дэлегацыяй выляцеў з Масквы на паўтары-дзве гадзіны пазней. Вядома, што на ім знаходзіцца частка ўрадавай дэлегацыі, а таксама журналісты прэзідэнцкага пула. На борце — віцэ-прэм'ер Аляксей Авярчук, міністр энергетыкі Аляксандр Новак, першы намеснік міністра эканамічнага развіцця, былы пасол у Беларусі Міхаіл Бабіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.