Лукашэнка выпускае яшчэ 25 вязняў

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / shutterstock / Fanni_2021
16 верасня Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 25 чалавек. Сярод іх, як паведамляе яго прэс-служба, ёсць і людзі, асуджаныя "за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці" — гэта значыць, палівязні.
Сярод памілаваных — 12 жанчын і 13 мужчын. 19 чалавек яшчэ не дасягнулі 40 гадоў. У многіх з іх ёсць дзеці, а адна асуджаная з'яўляецца шматдзетнай маці. Таксама паведамляецца, што адзін з памілаваных быў непаўналетнім на той момант, калі яму прыпісваюць злачынства.
Прозвішчы вызваленых пакуль невядомыя.
Папярэдняе вызваленне палітвязняў адбылося 11 верасня. Тады з-за кратаў выйшлі 52 чалавекі, іх вывезлі ў Літву. Аднак вызвалены апазіцыйны лідар Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць радзіму і вярнуўся ў Беларусь. Пасля гэтага афіцыйных звестак пра яго месцазнаходжанне няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.