“Так альбо ніяк”: як беларусы паспрачаліся з-за вызвалення палітвязняў — эфір

Анастасія Касцюгова / Еўрарадыё
11 верасня ў выніку перамоў і дамоўленасцяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Лукашэнкам на волю выйшла чарговая група вязняў — 52 чалавекі. З якіх 38 — грамадзяне Беларусі, прызнаныя правабаронцамі палітвязнямі. Як і папярэднія групы вызваленых такім чынам закладнікаў, гэтых людзей прымусова вывезлі за межы краіны, у Літву. Здавалася нічога новага, менавіта на такіх умовах рэжым пагадзіўся вызваляць людзей. Вось толькі ў гэтай групе быў Мікола Статкевіч, які не пагадзіўся з такімі ўмовамі, такім вызваленнем і такой свабодай. І вярнуўся з мяжы ў Беларусь. Што трыгернула беларускае грамадства і падзяліла яго адносна прыняцця такога вызвалення — з абавязковай прымусовай дэпартацыяй.
Чаму тэма вызвалення з абавязковай дэпартацыяй так трыгернула беларускае грамадства і ці ёсць тут насамрэч пра што спрачацца? Чаму не варта ўзнімаць тэму вывазу людзей з краіны перад перамоўшчыкамі і ці сапраўды гэта можа перамовы сарваць? Ці маюць прадстаўнікі любой з плыняў дэмсіл хоць нейкі ўплыў на змест перамоваў паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці магчымая адліга пры Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.