Лукашэнка сказаў Пуціну пра снег, а той яму — пра кашку

Лукашэнка сказаў Пуціну пра снег, а той яму — пра кашку

У Краснай Паляне каля Сочы ў доме прыёмаў афіцыйных дэлегацый "Лаура" пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яна затрымалася, паколькі з-за складаных умоў надвор'я спазняўся самалёт з Масквы з часткай расійскай дэлегацыі. Як паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", меркавалася, што перамовы пачнуцца з удзелам дэлегацый у пашыраным складзе. Аднак з-за сітуацыі са спазненнем на паўтары-дзве гадзіны вылету самалёта з Масквы было вырашана пачаць перамовы з размовы Лукашэнкі і Пуціна адзін на адзін.

На відэа відаць, як прэзідэнт Расіі ў чырвонай куртцы вітаў Аляксандра Лукашэнку (ён быў у дзелавым касцюме). Апошні пачаў з надвор'я: "Шанцуе ж вам: і снегу мора тут. У нас там, дзе я жыву [у санаторыі "Беларусь"], ужо амаль не засталося снегу. А вось тут ніжэй, побач, але снегу шмат". "Там яшчэ больш", — паказаў кудысьці пальцам Пуцін. "Так, я ведаю", — сказаў Лукашэнка.

"Кашку з раніцы елі?" — пазней за сняданкам спытаў Пуцін у Лукашэнкі. "Не на вадзе ж", — адказаў той.

Мяркуецца, што кіраўнікі Беларусі і Расіі абмяркуюць "праблемныя пытанні" ў дачыненнях краін, у тым ліку па нафце, газе, інтэграцыі.

Лукашэнка сказаў Пуціну пра снег, а той яму — пра кашку
БЕЛТА
Лукашэнка сказаў Пуціну пра снег, а той яму — пра кашку
@pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.