Дрон над Варшавай і крытыка ў бок Ціханоўскага. Што меў на ўвазе Статкевіч? Эфір
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Вучэнні “Захад-2025” заканчваюцца, але эксперты працягваюць спрачацца — ці нясуць яны сапраўдную пагрозу?
— Зразумела адно, — кажа нямецкі палітычны аглядальнік Петэр Цідэ, — Пуцін дэманструе сілу ў той час, пакуль краіны НАТА не гатовыя. Пацверджанне гэтаму — нядаўняя атака дронаў на Польшчу: з 25 БПЛА збілі толькі тры.
Тым часам яшчэ адзін назіральны дрон праляцеў над рэзідэнцыяй прэзідэнта Караля Наўроцкага ў Варшаве. Навіна пра гэта з’явілася 15 верасня — у дзень візіта ў Польшчу міністра замежных спраў Кітая Вана І. Затрыманыя — маладыя украінец і беларуска. Лукашэнка ўжо паспеў адрэагаваць, маўляў “да ўсіх гэтых беспілотнікаў Беларусь не мае ніякага дачынення”.
Пра ўсё гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандрам Класкоўскім.
Асобная тэма — дэпартацыя палітычных вязняў і рэзкая заява Мікалая Статкевіча ў бок Сяргея Ціханоўскага. Са слоў аднаго з амерыканскіх дыпламатаў, якія суправаджалі беларусаў у Літву, Мікалай Статкевіч лічыць, што Ціханоўскі здраднік. Пра гэта распавёў намеснік Статкевіча на пасадзе лідара партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі.