Маладыя людзі, якія запускалі дрон у Варшаве, не шпіёны — спецслужбы Польшчы

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Маладыя людзі, затрыманыя за запуск дрона ў цэнтры Варшавы, хутчэй за ўсё, не з'яўляюцца шпіёнамі. Пра гэта заявіў прадстаўнік каардынатара спецыяльных службаў Яцэк Дабжынскі.

"Магчыма, гэта адбылося праз бестурботнасць. Магчыма, праз няведанне, магчыма, таму што яны хацелі зняць нейкі ролік тут, над Лазенкамі (Каралеўскімі). Тым больш што яны знаходзіліся ў Лазенкаўскім парку, і менавіта адтуль запускаўся дрон", перадае яго словы тг-канал The Warsaw.

Увечары 15 верасня стала вядома пра затрыманне двух чалавек за запуск дрона над урадавымі будынкамі і рэзідэнцыяй прэзідэнта Польшчы ў цэнтры Варшавы. Спярша паведамлялася, што затрыманыя беларусы, але пазней стала вядома, што гэта 21-гадовы ўкраінец і 17-гадовая беларуска. СМІ даведаліся, што маладыя людзі запускалі назіральны дрон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.