Самалёт British Airways здзейсніў аварыйную пасадку ў Лондане

Самалёт British Airways здзейсніў аварыйную пасадку ў Лондане

Самалёт Boeing 767 кампаніі British Airways BA632, які ляцеў з Лондана ў Афіны, здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце Хітроў.

Паводле дадзеных сайта airlive.net, рэйс BA632 вярнуўся ў лонданскі аэрапорт, не паспеўшы перасекчы праліў Ла-Манш. У авіялайнера працаваў толькі адзін рухавік, імаверна, праз уцечку паліва. 

Пасадка прайшла паспяхова, інфармацыі аб пацярпелых няма. 
Пасажыраў адправяць у Афіны іншым рэйсам.

Фота: anglotopia.net