Самалёт авіякампаніі “Белавія” прыляцеў з Турцыі са спазненнем на 15 гадзін

Самалёт авіякампаніі “Белавія” прыляцеў з Турцыі са спазненнем на 15 гадзін

Самалёт авіякампаніі “Белавія” прыляцеў з Турцыі са спазненнем на 15 гадзін. Рэйс у Мінск вылятаў з курортнага горада Анталья. Як інфармуе сайт sb.by, перад вылетам экіпаж выявіў тэхнічную няспраўнасць і была прызначана праверка “Боінга”. На стаянцы яе правялі супрацоўнікі мясцовых кампаній. Высветлілася, што няспраўнасць ёсць. Спецыялісты параілі адправіць у Анталью рэзервовы самалёт для пасажыраў. Таксама ў Турцыю паляцелі тэхнічныя спецыялісты, якія мусілі рамантаваць самалёт.

Для падрыхтоўкі пазапланавага рэйса спатрэбіўся час. Таму пасажыраў размясцілі ў гасцініцы, прадаставілі ім харчаванне. У выніку самалёт з Турцыі прыляцеў не позна ўвечары ў панядзелак, а ў 14.48 у аўторак. “Белавія” прыносіць прабачэнні пасажырам. Адзначаецца, што на працягу ўсяго лета падобных збояў не было.