Салігорскі "Шахцёр" развітаўся з Лігай канферэнцый
Салігорскі "Шахцёр" развітаўся з футбольнай Лігай канферэнцый. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе "гарнякі" прайгралі ў Румыніі "Клужу" — 0:1. У першым матчы, які прайшоў у Турцыі, была нічыя 0:0.
"Шахцёр" выбыў ужо ў 1-м раўндзе адбору Лігі чэмпіёнаў і аўтаматычна трапіў у трэці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
Такім чынам усе беларускія каманды з еўракубкаў выбылі.