Колькі беларускія футбольныя клубы зарабілі ў еўракубках за пяць гадоў?

Такую суму БАТЭ да 2020 года мог зарабіць за адзін сезон / "Динамо-Минск"
Беларускія клубы за пяць гадоў зарабілі ў еўрапейскіх турнірах 16 мільёнаў еўра. Больш за ўсё атрымала мінскае "Дынама". У рэйтынгу ёсць і "Шахцёр", які быў ліквідаваны пасля скандалу з дагаварнымі матчамі і пазбаўлення звання чэмпіёна Беларусі.

Варта адзначыць, што да 2020 года адно толькі БАТЭ магло зарабіць такую суму за ўдзел у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.
Пакуль Беларусь мае права выстаўляць чатыры клубы ў еўракубкавым сезоне 2027/2028. У мінулым сезоне мінскае "Дынама" гуляла ў групавым этапе Лігі канферэнцый.
У гэтым сезоне Беларусь прадстаўляе толькі "Нёман", які дайшоў да трэцяга раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Астатнія беларускія клубы ўжо выбылі з турніраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.