"Нёман" прайграў камандзе з Фарэрскіх астравоў у 3-м раўндзе Лігі канферэнцый

"Клаксвік" дома не прайграе!

"Клаксвік" дома не прайграе! / ki.fo

5 жніўня гродзенскі "Нёман" правёў першы матч у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый. На Фарэрскіх астравах беларуская каманда саступіла з лікам 0:2 мясцоваму "Клаксвіку".

Варта адзначыць, што фарэрцы за апошнія 17 матчаў у еўракубках на хатнім полі прайгралі толькі адзін раз.

Гульня ў адказ адбудзецца ў Венгрыі 14 жніўня. Нагадаем, што "Нёман" — адзіны беларускі клуб, які прадстаўляе краіну ў еўракубках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.