Салігорскі “Шахцёр” утрымлівае лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. Відэа

Салігорскі “Шахцёр” утрымлівае лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. У матчы 11-га тура гарнякі перамаглі “Віцебск” — 2:0, у іх цяпер 26 ачкоў. На тры ачкі менш у БАТЭ, які выйграў на “Барысаў-Арэне” ў магілёўскага “Дняпра” — 2:1. 22 ачкі ў мінскага “Дынама”, якое ў Мазыры перамагло “Славію” — 2:0.
Вынікі іншых матчаў, якія адбыліся ў суботу і нядзелю: “Дынама” (Брэст) — “Нафтан” — 2:0, “Мінск” — “Тарпеда-БелАЗ” — 0:0, “Іслач” — “Слуцк” — 1:2, “Гарадзея” — “Крумкачы” — 1:1, “Гомель” — “Нёман” — 2:2.
Гульні 12-га тура прызначаны на 15-17 чэрвеня.