Сабаленка выйшла ў паўфінал Australian Open, дзе згуляе са сваёй сяброўкай

Арына Сабаленка ў Мельбурне

Арына Сабаленка ў Мельбурне / x.com/AustralianOpen

Арына Сабаленка з цяжкасцю выйшла ў паўфінал Australian Open, дзе згуляе са сваёй сяброўкай Паулай Бадосай (12-й у рэйтынгу WTA) з Іспаніі. У чвэрцьфінале першая ракетка свету абыграла ў трох сэтах расіянку Анастасію Паўлючэнкаву (32) — 6:2, 2:6, 6:3. Бадоса перамагла амерыканку Коры Гауф (3) — 7:5, 6:4.

Як вядома, Сабаленка намагаецца ў Аўстраліі зрабіць хет-трык. Беларуская тэнісістка перамагала на турніры ў 2023 і 2024 гадах і хоча паўтарыць гэты поспех у 2025-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.