Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Берліне
Арына Сабаленка / AP
На тэнісным турніры ў Берліне беларуска Арына Сабаленка (трэцяя пазіцыя ў рэйтынгу WTA) у 1/8 фіналу сустракалася з расіянкай Дар'яй Касаткінай (14).
Наша суайчынніца выйграла з лікам 6:1, 6:4. Гульня доўжылася 1 гадзіну 2 хвіліны.
У чвэрцьфінале саперніцай Сабаленка стане яшчэ адна расіянка — Ганна Калінская (24).
Раней у чвэрцьфінал берлінскага турніру выйшла яшчэ адна беларуска — Вікторыя Азаранка (19).