Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі

Арына Сабаленка / x.com/AustralianOpen/
Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У чарговым паядынку першая ракетка свету ў двух сэтах абыграла Клару Таўсан (42-ю ў рэйтынгу WTA) з Даніі — 7:6(7:5), 6:4. Ён працягваўся больш за дзве гадзіны.
Наступнай саперніцай Сабаленка будзе расіянка Міра Андрэева (15). Яны згуляюць у нядзелю. "Мне надакучыла гуляць з ёй. Мы сустракаліся ўжо чатыры ці пяць разоў", — сказала расіянка. Пры гэтым беларуску яна лічыць "вельмі прыемным чалавекам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.