СААЗ заклікае павысіць кошты на алкаголь, цыгарэты і салодкія напоі

Кідаем курыць

Кідаем курыць / korcrb.by

Сусветная арганізацыя аховы здароўя настойліва заклікае павысіць кошты на алкаголь, тытунь і салодкія напоі як мінімум на 50 адсоткаў да 2035 года. У апублікаваным дакладзе падкрэсліваецца, што падобная мера можа прадухіліць 50 мільёнаў заўчасных смерцяў на працягу наступных 50 гадоў. СААЗ занепакоены ростам колькасці неінфекцыйных захворванняў такіх як сардэчна-сасудзістыя і анкалагічныя хваробы, а таксама дыябет, на якія ўжо прыпадае больш за 75% смерцяў у свеце.

— Падаткі на мэты аховы здароўя — адзін з самых эфектыўных інструментаў, якія мы маем, — заявіў памочнік Генеральнага дырэктара СААЗ па пытаннях умацавання здароўя насельніцтва, прафілактыкі і кантролю захворванняў доктар Джэрэмі Фарар. — Яны дазваляюць скараціць спажыванне шкоднай прадукцыі і атрымаць дадатковыя даходы, якія дзяржава можа рэінвеставаць у ахову здароўя, адукацыю і сацыяльную абарону. Надышоў час дзейнічаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.