СААЗ прапануе абмежаваць рэкламу шкоднай ежы па прыкладу рэкламы цыгарэт

McDonald's / unsplash.com
— Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе абмежаваць медыякантэнт, які правакуе шкодныя звычкі харчавання ў дзяцей, — расказвае Еўрарадыё педыятрка Мая Церакулава.
У 2024 годзе СААЗ уключыў атлусценне ў адну з асноўных рызык здароўю дзяцей. Сёння прыкладна кожнае пятае дзіця ў Беларусі пакутуе ад лішняй вагі.
— Калі раней гэта былі інфекцыі, дзіцячы траўматызм на дарогах ці бытавы гвалт, то тут вось у лідэры рызыкі актыўна выходзіць менавіта атлусценне, — кажа доктарка. — У якасці прафілактыкі захворвання СААЗ рэкамендуе абмежаваць маркетынгавыя кампаніі на дзіцячы ўзрост.
Гэта павінна быць па прыкладу абмежавання рэкламы цыгарэт і алкаголю. Можна забараніць рэкламу шкоднай ежы на тэлебачанні ў пэўны прамежак дня, а дзіцячы кантэнт на ютубе ў прынцыпе не павінен суправаджацца падобнай рэкламай.
Мая Церакулава дадае, што ўсё парады СААЗ мэтанакіраваны на чыноўнікаў, якія могуць звярнуць на іх увагу і дапамагчы медыкам змагацца з распаўсюджваннем захворвання. Ці будуць абмяжоўваць дзіцячы кантэнт беларускія ўлады, пакуль не вядома.
Педыятарка кажа, што лепш займацца прафілактыкай, чым лекаваць захворванні, але дадае, што ад парадаў СААЗ кантраляваць рэкламу цыгарэт ды алкаголю да рэалізацыі ідэі прайшло больш за 20 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.