Рост коштаў на рынках будуць рэгуляваць. Што не так з рашэннем чыноўнікаў?

На рынку / МАРТ
У канцы чэрвеня МАРГ прыняў пастанову, якая часткова адмяняе дзейную раней лібералізацыю коштаў. Цяпер зноў уводзіцца дзяржаўнае рэгуляванне на шэраг сацыяльна значных тавараў, у першую чаргу — на мяса, малочную прадукцыю, а таксама некаторыя кандытарскія вырабы.
Мала таго, рэгулятар збіраецца прыняць яшчэ адну пастанову, якая будзе тычыцца ўжо гандлю на рынках Беларусі.
Сваё рашэнне чыноўнікі тлумачаць неабходнасцю стрымліваць цэны на базавыя прадукты ва ўмовах інфляцыі і забеспячэння даступнасці тавараў.
Што не так з гэтымі падыходамі?
На гэтае пытанне Еўрарадыё адказвае эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.